Навіны горада

14 мая 2019 Традыцыйны парад калясак пройдзе ў цэнтры горада ў сераду, 15 мая

Бацькі з дзіцячымі каляскамі стартуюць з Савецкай плошчы ў 17:00. Затым маляўнічая калона пад гукі духавога аркестра з раставымі лялькамі і казачнымі героямі накіруецца па вуліцы Савецкай у парк Жылібера. Тут адбудзецца асноўная праграма, прысвечаная Дню сям'і. Будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі для дарослых і дзяцей.

Каб прыняць удзел у парадзе калясак, трэба папярэдне зарэгістравацца, паведамілі ў адміністрацыі Ленінскага раёна горада Гродна.

Па матэрыялах «Вячэрні Гродна»