Навіны горада

16 мая 2019 Колькі каштуе пуцёўка ў дзіцячы лагер?

Пуцёўкі ў летнія аздараўленчыя лагеры атрымаюць усе без выключэння ахвотныя. Менавіта такую амбіцыйную задачу плануюць сёлета рэалізаваць у Гродзенскай вобласці. Варта адзначыць, што самы маленькі па памерах у Рэспубліцы рэгіён, ужо які год займае лідзіруючую пазіцыю па аздараўленні дзяцей. У гэтым сезоне зададзеную планку вырашылі падняць яшчэ вышэй.

АНАТОЛЬ ГАНЧАР НАЧАЛЬНІК ГРОДЗЕНСКАГА АБЛАСНОГА ЎПРАЎЛЕННЯ РЭСПУБЛІКАНСКАГА ЦЭНТРА ПА АЗДАРАЎЛЕННІ І САНАТОРНА-КУРОРТНЫМ ЛЯЧЭННІ НАСЕЛЬНІЦТВА:
- Павялічваем колькасць дзяцей, якія аздараўліваюцца. У бягучым годзе планавая лічба нам даведзена да 63 тысяч. Але ёсць заяўны прынцып, гэта значыць, любое дзіця, згодна з пададзенай заявы бацькоў, мае права і будзе аздароўлена ў бягучым годзе. Таму дадзеная лічба можа быць павялічана.

І ў першую чаргу гаворка ідзе менавіта аб аздараўленні дзяцей у кругласутачных лагерах. У параўнанні з мінулым годам іх колькасць не змянілася. У Гродзенскай вобласці такіх устаноў 23. Таму каб усе жадаючыя атрымалі пуцёўкі, у лагерах будзе павялічана колькасць змен. У мінулыя гады, дадатковая 9-дзённая змена ўжо ўводзілася ў некаторых з іх, цяпер яна з'явіцца амаль у кожным. Асобная болевая кропка ў пытанні аздараўлення-геалакацыя лагераў. Амаль усе яны размешчаны за межамі Гродна, а асноўныя заказчыкі пуцёвак менавіта гараджане. Каб размясціць як мага больш выхаванцаў у абласным цэнтры дадатковыя карпуса на 60 месцаў ўзводзяць у «Зорцы Юбілейнай», і, тым не менш, яна не зможа прыняць усіх жадаючых. На 1400 месцаў ужо пакінута больш за 2000 заявак. Таму тым, дзецям, якія не патрапяць на адпачынак у гэты лагер, будуць прапанаваныя альтэрнатывы ў раёне.

АНАТОЛЬ ГАНЧАР НАЧАЛЬНІК ГРОДЗЕНСКАГА АБЛАСНОГА ЎПРАЎЛЕННЯ РЭСПУБЛІКАНСКАГА ЦЭНТРА ПА АЗДАРАЎЛЕННІ І САНАТОРНА-КУРОРТНЫМ ЛЯЧЭННІ НАСЕЛЬНІЦТВА:
- Прыкладны кошт пуцёвак у кругласутачным лагеры складзе каля 400 рублёў. З чаго яна складаецца-гэта дзяржаўная датацыя, у бягучым годзе яна будзе складаць 196 рублёў і далей бацькоўская аплата. Дзяржаўная датацыя ў спартыўныя кругласутачныя лагеры вышэй і складае 217 рублёў.

Усяго на гэтыя мэты ў нашай вобласці сёлета выдзелена амаль 7 мільёнаў рублёў. Дарэчы, дзяржаўныя датацыі прадугледжаны не толькі на пуцёўкі ў кругласутачныя стацыянарныя лагеры. Дапамогу ў аплаце атрымаюць і тыя дзеці, якія будуць аздараўляцца ў прышкольных, намётавых, перасоўных і іншых лагерах. Іх гэтым летам у Гродзенскай вобласці будзе адкрыта больш за 950. Па атрыманне пуцёвак можна звярнуцца ў камісіі па аздараўленні па месцы працы. Тым жа, у каго такіх камісій няма-гэта індывідуальныя прадпрымальнікі, натарыусы і адвакаты, дапамогу ў аздараўленчай кампаніі акажуць у камісіях па месцы жыхарства.

Па матэрыялах «Гродна Плюс»