Навіны

22 мая 2019
У Гродне прайшоў чарговы аўкцыён па продажы зямельных участкаў і нерухомасці

У Гродне з'явіцца новы аб'ект грамадскага харчавання на вуліцы Фестывальнай і адміністрацыйна-дзелавы цэнтр на скрыжаванні вуліц Дубко - Пушкіна. Права праектавання і будаўніцтва аб'ектаў набыты на аўкцыёне, які прайшоў у Гродзенскім гарвыканкаме. Усяго было выстаўлена 18 лотаў, на 10 з якіх было пададзена ўсяго па адной заяўцы. Таму таргі не адбыліся, але па рашэнні камісіі ўдзельнікі, якія падалі адну адзіную заяўку, скарысталіся сваім правам і набылі лоты па пачатковай цане з павелічэннем на 5% у адпаведнасці з заканадаўствам. Найбольшую цікавасць ва ўдзельнікаў аўкцыёну выклікаў лот - продаж права заключэння дагавора арэнды зямельнага ўчастка для будаўніцтва аб'екта грамадскага прызначэння па вуліцы Леніна – Студэнцкая - Будзёнага. Кошт лота за час аўкцыёну ўзрос практычна ў чатыры разы, у выніку ён сышоў з малатка за 443800 рублёў. Шматкроць узрос і лот на права заключэння дагавора арэнды памяшканняў для грамадскага харчавання, размешчанага па вуліцы Тэльмана.

АНДРЭЙ БОЛТРЫК НАМЕСНІК СТАРШЫНІ ГРОДЗЕНСКАГА ГАРВЫКАНКАМА:
- Усяго ў горадзе Гродна з пачатку года прададзена ўжо 11 зямельных участкаў для развіцця бізнесу і ў бліжэйшы час адбудуцца чарговыя аўкцыёны, дзе мы будзем прадаваць чарговыя зямельныя ўчасткі. Найбольшым попытам у цяперашні час карыстаюцца зямельныя ўчасткі для будаўніцтва камерцыйнага жылля. Акрамя таго таксама запатрабаваныя аб'екты сферы паслуг.

А вось кошт зямлі ў гістарычнай часткі горада Гродна за апошні год знізіўся ў разы. Калі ў 2018 зямельны ўчастак у раёне вуліц Нёманскай - Пятра Міланегі - Палявой сышоў з малатка за 150000 рублёў, то на гэты раз участак у цэнтры быў прададзены ўсяго за семдзесят. Наступны аўкцыён у Гродне адбудзецца 28 мая.

ІВАН СКЕРСЬ, ДЫРЭКТАР ГРОДЗЕНСКАГА ЦЭНТРА НЕРУХОМАСЦІ:
- На аўкцыёне будзе прапанавана 2 зямельных ўчастка для індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва ў мікрараёне Зарыца, 5 зямельных участкаў на права заключэння дагавора арэнды зямельных участкаў для будаўніцтва аб'ектаў, 2 правы праектавання і будаўніцтва аб'екта, адкрытая пляцоўка для ўстаноўкі нестацыянарнага аб'екта па вуліцы Дзяржынскага заяўкі ад удзельнікаў прымаюцца да 22 мая ўключна.

Па матэрыялах «Гродна Плюс»