Навіны

19 ліпеня 2019
У Гродне з'явіцца свой брэнд. Як выбіраюць пераможцаў?

У Гродне з'явіцца свой брэнд. Сталі вядомыя вынікі галасавання, якія праходзілі на сайце тэлеканала «Гродна Плюс». Карыстальнікі аддавалі сваю перавагу за адзін з 20-ці варыянтаў. Гэта быў першы этап. Пазней спецыяльная камісія конкурсу, у якую ўвайшлі спецыялісты па рэкламе і турызме, а так жа гісторыкі, сустрэлася з аўтарамі работ. Распрацоўшчыкі брэнда горада прэзентавалі сваё бачанне і абаранялі яго права на жыццё. Дарэчы, сярод іх ёсць і асобныя дызайнеры, і групы аўтараў.

ІВАН КЛІМКО, УДЗЕЛЬНІК КОНКУРСУ:
- Наш варыянт тычыцца не толькі турызму. Мы не замыкаемся на гэтым кірунку, мы рухаемся далей у сферу адукацыі, бізнесу-гэта тое, што прынясе інвестыцыі, што дапаможа прыцягнуць замежных інвестараў, турыстаў, спыніць працоўную міграцыю з Гродна, у тым ліку. У нас ёсць імёны і людзі, якімі можна ганарыцца і пабудаваць брэнд, у тым ліку ў бізнэсе, у IT – сферы.

Такім чынам,горад пачынае новае развіццё з пункту гледжання іміджу, а таксама пазіцыянавання сябе ў замежных гасцей. Камісія конкурсу вырашыла даць аўтарам час на дапрацоўку праектаў да 26 ліпеня. Пазней будуць абраныя тры фіналісты.

ЯЎГЕН АРОДЗЬ, НАЧАЛЬНІК АДДЗЕЛА СПОРТУ І ТУРЫЗМУ ГРОДЗЕНСКАГА ГАРВЫКАНКАМА:
- Калі мы вызначымся з самім турыстычным брэндам, мы будзем цікавіцца ў спецыялістаў і грамадскасці, звязаных з Гародняй і з турызмам, пра шляхі далейшай рэалізацыі гэтага брэнда.

Па матэрыялах «Гродна Плюс»