Навіны

23 ліпеня 2019
Як праходзіць падрыхтоўка да юбілею Гродзенскай вобласці?

Гродзенскай вобласці ў гэтым годзе спаўняецца 75 гадоў. Маштабнае святкаванне запланавана на 20 верасня ў абласной філармоніі. Падрыхтоўка да юбілейнай даты ідзе поўным ходам. На ўрачысты канцэрт прыедуць прадстаўнікі ўсіх раёнаў, дэлегацыі і ганаровыя госці, а перад самай філармоніяй плануюць зладзіць маляўнічае флаг-шоу з выкарыстаннем флагаў усіх раёнаў і горада Гродна. Выставы карцін, фатаграфій, выданняў і тэматычныя фотазоны – такім чынам, арганізатары хочуць раскрыць дзейнасць усіх сфер у вобласці.

АЛЯКСАНДР ВЯРСОЦКІ, НАЧАЛЬНІК ГАЛОЎНАГА ЎПРАЎЛЕННЯ ІДЭАЛАГІЧНАЙ РАБОТЫ І ПА СПРАВАХ МОЛАДЗІ ГРОДЗЕНСКАГА АБЛВЫКАНКАМА:
- Аглядваючыся назад, вельмі важна не забыць тых людзей,якія рабілі гонар Гродзенскай вобласці, ветэраны працы. Людзі, якія кіравалі рознымі прадпрыемствамі, блі адзначаны рознымі ўзнагародамі абласнога выканаўчага камітэта, рэспубліканскіх структур.

Дарэчы, да юбілею будуць выпушчаныя фотаальбомы, дзе можна ўбачыць і прасачыць за ўсімі сферамі, а тэлеканал «Гродна Плюс» падрыхтуе фільм да 75-годдзя Гродзенскай вобласці. Нягледзячы на тое, што асноўныя мерапрыемствы пройдуць у Гродне, гэта свята ўсёй вобласці. У раёнах таксама запланаваныя канцэрты, выставы і прэзентацыі, толькі ў меншых маштабах. Зразумела, да гэтай памятнай даце адкрыюцца значныя сацыяльныя аб'екты. У верасні пачнуць працаваць школа, дзіцячы сад і Палац творчасці ў Астраўцы, у Гродне ў мікрараёне Альшанка расчыніць свае дзверы самая вялікая школа ў вобласці. А ўжо пасля святкавання адкрыюцца Дзіцячая амбулаторыя і дзіцячы сад у Лідзе. Гэтак жа плануецца запусціць новыя маршруты і дзесяць тралейбусаў з аўтаномным ходам.

Па матэрыялах «Гродна плюс»