Навіны

23 ліпеня 2019
# зялёнаяпланеталепш

Які след мы пакінем нашым нашчадкам?
Эка звычкі - гэта не модны трэнд, а рэальныя дзеянні, накіраваныя на зніжэнне пластыка на зямлі, захаванне дароў прыроды.

Разумеючы важнасць беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя, ЭтыкетСэрвіс і Акадэміка стварылі праект #зялёнаяпланеталепш, накіраваны на выпрацоўку карысных ЭКАзвычак: збор макулатуры для наступнай перапрацоўкі, выкарыстанне шматразовага посуду, тканевыхшопераў і пакетаў з другаснай сыравіны.

У рамках праекта пацыенты Гродзенскага абласнога цэнтра медыцынскай рэабілітацыі дзяцей - інвалідаў і хворых дзяцей псіханеўралагічнага профілю-стварылі малюнкі на тэму #зяленаяпланеталепш.

26 ліпеня ў парку Жылібера будзе размешчаны стрыт-арт, банэрнае палатно з малюнкамі дзяцей і ЭКА-флаерамі прадпрыемстваў краіны. Стрыт-арт будзе служыць напамінам аб уплыве нашых дзеяннях сёння на заўтра.

Адкрыццё стрыт-арта # зялёнаяпланеталепш адбудзецца 26 ліпеня ў 17: 30 ля ўваходу ў парк Жылібера (вул. Ажэшкі)

У 17.00 будзе арганізавана сімвалічнае шэсце па маршруце вул. Маставая 39 - пл. Савецкая - пл. Леніна - парк Жылібера.

У праграме Эка-інсталяцыя, флэшмоб, конкурсы для дзяцей, танцавальныя і музычныя нумары.