Навіны горада

8 жніўня 2019 Прафілактычная акцыя "Дзяржтэхагляд" стартавала ў Гродне

Да 17 жніўня ўключна дарожная міліцыя зверне асабліва пільную ўвагу на тое, ці ёсць у аўтамабіля допуск да дарожнага руху, а заадно праверыць сапраўднасць адзнакі аб праходжанні тэхагляду. Па выніках 2018 года ў Беларусі зарэгістраваны рост дарожна-транспартных здарэнняў з тэхнічна няспраўнымі аўто. У бягучым годзе такіх аварый ўжо 8, у якіх 3 чалавекі загінулі, 27 атрымалі траўмы рознай цяжкасці. Гарадзенскія кіроўцы сярод беларусаў у гэтым пытанні найбольш дысцыплінаваныя, але для супрацоўнікаў міліцыі гэта не падстава расслабіцца.

АНДРЭЙ ЦЫДЗІК, НАЧАЛЬНІК АДДЗЯЛЕННЯ АГІТАЦЫІ І ПРАПАГАНДЫ УДАІ УУС ГРОДЗЕНСКАГА АБЛВЫКАНКАМА:
- У першую чаргу ўвага будзе надавацца стану транспартных сродкаў, наяўнасці тэхнічных няспраўнасцяў, а таксама легальнасці наяўнага допуску да ўдзелу ў дарожным руху. У 2019 годзе такіх парушэнняў у 2018 годзе ў Гродзенскай вобласці выяўлена каля 18000. Для параўнання ў Брэсцкай вобласці – больш за 20000 і напрыклад, у Віцебскай вобласці такіх парушэнняў выяўлена 32000.

Нагадаем, за кіраванне аўтамабілем, у дачыненні да якога не выдадзена дазвол на допуск да ўдзелу ў дарожным руху, прадугледжана адказнасць у выглядзе папярэджання альбо штрафу ад 1 да 3 базавых велічынь. Паўторнае такое ж парушэнне пацягне штраф ад 2 да 5 базавых велічынь.

Па матэрыялах «Гродна плюс»