Навіны горада

13 жніўня 2019 На якіх знакавых праектах горада чакаюць кітайскіх інвестараў?

Новы кіраўнік прадстаўніцтва правінцыі Ганьсу ў Рэспубліцы Беларусь сустрэўся з кіраўніцтвам горада. І хоць візіт у першую чаргу насіў азнаямленчы характар, прадстаўнік Кітайскай Рэспублікі, адразу падкрэсліў-развіваць двухбаковыя адносіны ён мае намер вельмі плённа. Такая рэмарка цалкам зразумелая. Хоць партнёры з Паднябеснай супрацоўнічаюць з нашым горадам не першы год, шэраг сур'ёзных сумесных праектаў, па не залежных ад нас прычынах, цяпер пастаўлены "на паўзу".

АНДРЭЙ БОЛТРЫК, НАМЕСНІК СТАРШЫНІ ГРОДЗЕНСКАГА ГАРВЫКАНКАМА:
- Гэта і тыя пытанні, якія звязаны з рэалізацыяй дзеючых праектаў, такіх як рэканструкцыя гасцініцы «Гродна», патрабуецца надаць пэўную дынаміку, каб завяршыць у тэрміны, устаноўленыя інвестыцыйнай дамовай. Ёсць пытанні па напаўненні таварамі выставачнага цэнтра правінцыі Ганьсу. На жаль, гэты праект таксама не так хутка рэалізуецца, як нам бы хацелася.

Пакуль самым паспяховым праектам, рэалізаваным кітайскім бокам у Гродне з'яўляецца цэнтр усходняй медыцыны. А патэнцыял у нашых партнёрскіх адносін велізарны і дазваляе замахнуцца на значна больш амбіцыйныя ініцыятывы. І гэта асобна падкрэсліў на сустрэчы новы кіраўнік прадстаўніцтва правінцыі Ганьсу, выказаўшы намеры, даводзіць кожны новы праект да завяршэння. Сам ён у мінулым працаваў у будаўнічай сферы, а таму асаблівую цікавасць у яго выклікалі прапановы аб супрацоўніцтве менавіта ў гэтым ключы. Так кітайскім інвестарам прапанавалі паўдзельнічаць у стварэнні 19 павярховага бізнес-цэнтра ў раёне вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Прылеглая да яго забудова ўжо сфарміравана, і па задумцы менавіта гэты гмах з паркінгам, павінен стаць разыначкай будучага мікрараёна. Яшчэ адзін буйны праект у чаканні інвестара-гэта ўзвядзенне санаторыя з аквапаркам недалёка ад Гродна. Пры гэтым менавіта такі аздараўленча-турыстычны комплекс стаў бы не толькі яшчэ адной візітнай карткай горада, але і магчымасцю для кітайскага боку паўдзельнічаць у той сферы, якую яны на дадзены момант лічаць найбольш перспектыўнай.

АНДРЭЙ БОЛТРЫК, НАМЕСНІК СТАРШЫНІ ГРОДЗЕНСКАГА ГАРВЫКАНКАМА:
- У першую чаргу кітайцаў цікавіць сфера турызму, улічваючы, што наш горад апошнім часам вельмі інтэнсіўна развіваецца ў гэтым кірунку. Будзем прапаноўваць шэраг маштабных праектаў, якія маглі б тут рэалізаваць кітайскія інвестары.

Ужо ў верасні ў рамках галоўнай бізнес-падзеі восені кірмашу "Еўрарэгіён-Нёман" у Гродна прыедзе кітайская дэлегацыя на чале з губернатарам правінцыі Ганьсу. Мяркуецца, што менавіта ў гэты час удацца правесці больш прадметныя перамовы па пытаннях рэалізацыі сумесных праектаў, як ужо пачатых, так і абсалютна новых.

Па матэрыялах «Гродна плюс»