Навіны

16 верасня 2019
"Са святам, любімы Гродна!». Гараджане віншуюць Гродна з 891-м днём нараджэння

Святочныя пляцоўкі раскінуліся па ўсім горадзе, выраслі кафэ пад адкрытым небам, усюды будзе музыка розных стыляў і жанраў. Гродзенцы і госці горада любяць гэтае свята і заўсёды з радасцю яго сустракаюць. Карэспандэнты «Гродзенскай праўды» даведаліся, што гараджане хацелі б пажадаць любімаму Гродна? Адказы ў нашым відэаапытанні.

Ганна Баклага, галоўны бухгалтар:
- Жадаю поспехаў, росквіту, пабольш моладзі і радасці! Люблю я Гродна за атмасферу і выдатную архітэктуру. Гэта рамантычны горад, які натхняе. Жадаю яму, каб моладзь тут заставалася і рэалізоўвала сябе ў гэтым выдатным месцы.



Ала Грыц, рамеснік:
- Вядома, хочацца, каб горад рос, квітнеў, развіваўся і ў турыстычным кірунку таксама. Я жадаю Гродна захаваць яго атмасферу, злёгку мерную, марудлівую. Хай людзі застаюцца такімі ж добрымі, нікуды не спяшаюцца, а горад заставаўся такім жа цёплым і ўтульным. Са святам Гродна!



Міхаіл ЛІС, pr-кансультант
– Даўгалецця Гродна, няхай стаіць, як стаяў і радуе ўсіх. Тут жыве вельмі шмат творчых людзей, дык няхай у іх будзе яшчэ больш магчымасцяў сябе рэалізаваць. Няхай усе развіваюцца сваімі максімальнымі тэмпамі. А людзі хай пабольш усміхаюцца.



Алена Ненартовіч, кансультант па харчаванні і фітнес-трэнер:
– Хай Гродна квітнее, прыгажэе. Людзей пабольш хай прыязджае таленавітых. Я люблю гэты горад, пасля вучобы я не жыла тут, але потым вярнулася. Вядома, хай Гродна развіваецца, інфраструктура становіцца ўсё лепш, будынкаў усё больш. Жадаю, каб людзі тут былі шчаслівыя, задаволеныя і каб усё было проста выдатна!



Святлана Сілава, выкладчык ГрДУ імя Янкі Купалы:
- Віншую мой любімы Гродна з днём нараджэння. Жадаю яму завітацца маладым у сваёй старажытнасьці і аддаваць сваю любоў усім тым, хто прыязджае ў гэты цудоўны горад і тым, хто тут жыве. Я нараджалася ў Гродна, вучылася. Усё маё жыццё звязана з гэтым цудоўным месцам.



Кацярына Чарняк, графічны дызайнер:
– Хачу пажадаць майму любімаму Гродна росквіту, поспехаў, каб ён развіваўся. Гродна называюць адным з самых утульных гарадоў, хай ён такім і застаецца. Мне тут вельмі камфортна, адно з любімых месцаў – Каложская царква. Яна дорыць мне спакой і супакаенне.