Навіны

18 верасня 2019
"Манументальная памяць г. Гродна"

Работнікі Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі ім. А. Макаёнка правялі значную пошукавую краязнаўчую працу для стварэння рэсурсу. У ім-інфармацыя пра ўсе аб'екты манументальнай скульптуры (помнікі, мемарыяльныя дошкі і знакі) і людзей, у гонар якіх яны ўстаноўлены. Задача бібліятэкараў-адлюстраваць рэальную карціну аб'ектаў манументальнай скульптуры ў культурнай прасторы горада. Калі помнік або дошка ўжо дэмантаваныя, але існавалі раней на працягу многіх гадоў, то ўключаны ў рэсурс.

Рэсурс змяшчае: google-карту Гродна з нанесенымі на яе аб'ектамі скульптуры, а таксама табліцу з кароткай характарыстыкай аб'ектаў і фота, біяграфіі людзей, якім устаноўлены помнікі, бюсты і інш., а таксама бібліяграфію крыніц інфармацыі аб гэтых асобах. Матэрыял згрупаваны ў алфавітным парадку прозвішчаў удастоеных ўшанаванні грамадзян.

Рэсурс даступны: http://persony.grodno.by/memory/

Таксама супрацоўнікі ГЦБ ім. А. Макаёнка выдалі бібліяграфічны даведнік«памяць пра людзей у манументальнай скульптуры горада Гродна» (2019). Яго матэрыял і стаў асновай для стварэння інфармацыйнага рэсурсу.