Навіны

13 лістапада 2019
У Беларусі пачалося датэрміновае галасаванне за дэпутатаў у Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу

Свой выбар дэпутаты базавага ўзроўню зрабілі 7 лістапада, абраўшы дэпутатаў у верхнюю палату Парламента-Савет Рэспублікі. Народ жа свой выбар зробіць 17 лістапада - у гэты дзень у Беларусі пройдуць выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. У выпадку, калі прыйсці на выбарчы ўчастак у нядзелю ў выбаршчыка няма магчымасці, ён можа прагаласаваць датэрмінова-з 12 лістапада.

Аляксандру Аляксандравічу споўнілася 18 паўгода таму. З пункту гледжання закона ён - ужо дарослы грамадзянін, чый выбар – важны. І ў першы дзень датэрміновага галасавання ў Палату прадстаўнікоў ён прыйшоў на выбарчы ўчастак, за якім замацаваны, каб гэта сваё права – рэалізаваць упершыню ў жыцці.

Аляксандр Аляксандравіч, навучэнец Гродзенскага дзяржаўнага палітэхнічнага каледжа:
- Было хвалююча. Я лічу, што гэта абавязак кожнага дарослага чалавека-прыйсці і прагаласаваць. Я хачу быць чалавекам з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй і хачу выказваць сваё меркаванне.

Датэрміновае галасаванне стартавала 12 лістапада. У 10 гадзін раніцы на ўсіх выбарчых участках прайшлі стандартныя для выбарчай кампаніі працэдуры: запячатванне скрыні для бюлетэняў, подпісы ўсіх членаў камісіі, пачатак галасавання. За ходам выбараў уважліва сочаць назіральнікі - як і раней, сярод прыярытэтных задач-зрабіць гэтыя выбары максімальна празрыстымі і адкрытымі.

Ядвіга Ягнешка, назіральнік участка №1 для галасавання:
- Мяне выбралі ў якасці назіральніка ад Савета ветэранаў завода "Белкард". У мае абавязкі ўваходзіць назіранне за заклейваннем скрыняў, куды апускаюцца бюлетэні, за правільнасцю выдачы бюлетэняў для галасавання.

Тыя, хто ў сілу абставінаў не можа прыйсці на выбарчы ўчастак ні для таго, каб прагаласаваць датэрмінова, ні ў дзень выбараў 17 лістапада, прагаласуюць прама дома-па раней складзеных спісах да такіх грамадзян прыйдзе выязная камісія-усё робіцца для таго, каб кожны паўналетні грамадзянін мог выказаць такім чынам сваё меркаванне і аддаць голас за свайго кандыдата.

Святлана Сяргейка, старшыня выбарчай камісіі ўчастка для галасавання №1 Занёманскай акругі № 49:
- Наша камісія стварае ўсе ўмовы для таго, каб чалавеку было камфортна прагаласаваць – пачынаючы з 12 па 17 лістапада. Калі чалавек не можа прыйсці да нас на ўчастак, мы арганізуем у абавязковым парадку выязное галасаванне. Па нашаму ўчастку ёсць інвалід-калясачнік. Ён жадае на ўчастаку прагаласаваць-таму ў нас забяспечаны ўсе ўмовы, каб ён камфортна прагаласаваў. На нашым участку ёсць і слабавідушчыя, таму, зноў жа, для іх усё падрыхтавана, каб яны маглі рэалізаваць сваё права выбару.

Часу для таго, каб вызначыцца з кандыдатам і прыняць рашэнне, яшчэ дастаткова. Па-ранейшаму працягваецца агітацыя кандыдатаў, а з кароткай інфармацыяй аб кожным можна азнаёміцца на спецыяльных праграмках на выбарчых участках. Датэрмінова прагаласаваць можна будзе з 10 раніцы з 12-га да 16-га лістапада, у дзень выбараў 17-га лістапада ўчасткі буду працаваць з васьмі раніцы.

Па матэрыялах «Гродна Плюс»