Навіны горада

29 лістапада 2019 Вымераць ціск - у гандлёвым цэнтры

Купіць усё, што неабходна, а заадно ацаніць стан здароўя. Наведвальнікі аднаго з найбуйнейшых гандлёвых комплексаў "Карона", размешчанага па вуліцы Горкага, 91 змаглі злучыць прыемнае з карысным. Урачы паліклінікі №4 горада Гродна ў рамках абласнога праекта "Лічбы здароўя: артэрыяльная гіпертэнзія" наведаліся ў гандлёвы цэнтр і ўсім жадаючым у імправізаваным медпункце абсалютна бясплатна вымяралі ціск. Для працэдуры выкарыстоўвалі аўтаматычны, электронны танометр. Чалавеку, у якога ёсць схільнасць да падвышанага артэрыяльнага ціску, пажадана мець такі апарат заўсёды пад рукой.

СВЯТЛАНА ЩУЦКАЯ, УРАЧ-ТЭРАПЕЎТ ГАРАДСКОЙ ПАЛІКЛІНІКІ №4 ГОРАДА ГРОДНА:
- «Чалавек часам не задумваецца і гэта ціск праходзіць бязбольна. Гэта не абавязкова, каб былі галаўныя болі, галавакружэнне, млоснасць. Добра, калі гэта праяўляецца, тады чалавек сам звяртаецца, але калі няма ніякіх прадвеснікаў, то вось наша задача вымераць артэрыяльны ціск і накіраваць ужо чалавека на далейшае абследаванне, на дыспансерызацыю".

Лекары паліклінікі №4 горада Гродна ў рамках акцыі навучалі працы з танометрам, праводзілі індывідуальныя кансультацыі па прафілактыцы хвароб, а пры неабходнасці афармлялі накіраванне да ўрача па месцы жыхарства, або кардыёлага. 11 снежня падобнае мерапрыемства адбудзецца ў Гродзенскім абласным тэхнагандлёвым цэнтры "Гарант" па адрасе Урублеўскага 86/1.

Па матэрыялах «Гродна Плюс»