Навіны

23 студзеня 2020
Кіраўнік горада Мечыслаў Гой уручыў Ордэны маці ў Кастрычніцкім раёне

Шматдзетныя мамы Кастрычніцкага раёна атрымалі галоўныя дзяржаўныя ўзнагароды-ордэн Маці. У гэты раз іх ўдастоены шэсць жанчын. Кожная з узнагароджаных выхоўвае, як мінімум, пецярых дзяцей. Але гэта не значыць, што мацярынства-асноўны занятак. Многія сумяшчаюць працу і хатнія клопаты. Кастрычніцкі раён больш Ленінскага. На яго тэрыторыі размешчаны дзве траціны прамысловых прадпрыемстваў Гродна. А значыць, і сямей, у тым ліку шматдзетных, больш. Толькі за мінулы год тут дадалося 85 уладальніц ордэна Маці. Прадстаўнікі мясцовай улады ўлічваюць такую дэмаграфічную сітуацыю ў раёне. Паляпшаецца інфраструктура і з'яўляюцца новыя сацыяльныя аб'екты, актуальныя для сем'яў. Разам з тым, рэалізоўваюцца дзяржаўныя інвестпраграмы. Некаторыя з іх будуць здадзены ў гэтым годзе.

МЕЧЫСЛАЎ ГОЙ, СТАРШЫНЯ ГРОДЗЕНСКАГА ГАРАДСКОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА:
- Будаўніцтва азотнага комплексу, працяг будаўніцтва анкацэнтра, аб'язной дарогі з мостам праз раку Нёман. Гістарычныя аб'екты. Аднаўленне старога замка. Гэта таксама праграма прэзідэнта, якая будзе працягвацца ў 2020 годзе. Дастаткова шмат працы.

Па матэрыялах «Гродна Плюс»