Навіны горада

29 студзеня 2020 Адток кадраў і незадаволенасць заробкам: пра што мэр гаварыў з работнікамі падраздзялення прадпрыемства «АЗОТ»

Адток кваліфікаваных кадраў і праблемы ў добраўпарадкаванні горада-пра гэта казалі работнікі прадпрыемства «АзотСПецТранс» са старшынёй Гродзенскага гарвыканкама Мечыславам Гоем, які прыехаў на прадпрыемства ў рамках штомесячнага адзінага дня інфармавання і азнаёміўся з працай прадпрыемства. Пытанняў з залы было нямала, яны тычыліся шырокага спектру тэм – супрацоўнікаў хвалявалі як праблемы чыста ўнутранага характару, а таксама і тое, што турбуе ўсіх гараджан – гэта і ўмовы для веласіпедыстаў і іх нармальнага перамяшчэння па горадзе, рамонт дарог, добраўпарадкаванне кантэйнерных пляцовак і іншае. Па традыцыі, ад прамых і канкрэтных адказаў на пастаўленыя пытанні на такіх сустрэчах кіраўніцтва горада не сыходзіць. Акрамя таго, пытанні, якія падымаюць на падобных сустрэчах не застаюцца без увагі і пасля, застаючыся на кантролі да поўнага вырашэння наяўных праблем або незадаволенасці.

Андрэй Ярашэвіч, старшыня Гродзенскага гарадскога аб'яднання прафсаюзаў:
- Мы пытанні гэтыя ў комплексе разглядаем, тыя пытанні, якія паступаюць ад грамадзян аб жыцці не толькі на прадпрыемстве, але і аб жыцці ў горадзе, аб бытавых умовах. Яны ставяцца на кантроль як у выканаўчай улады, так адсочваюцца і прафсаюзамі. Умовы працы, умовы побыту гэтых грамадзян-пытанні гэтыя вырашаюцца і даносяцца зноў жа, да працоўных калектываў.

Па матэрыялах «Гродна Плюс»