Навіны горада

30 студзеня 2020 У дзіцячай паліклініцы №1 будзе прымаць дыетолаг. Гэта першы падобны вопыт у Рэспубліцы

Дыетолаг для дзяцей. У дзіцячай паліклініцы №1 ужо з лютага атрымаць прафесійную кансультацыю гэтага запатрабаванага спецыяліста змогуць усе ахвотныя. Гэты вопыт стане для Рэспублікі унікальным, бо на дадзены момант ні ў адной з дзіцячых паліклінік такіх экспертаў па харчаванню няма. А вось неабходнасць у гэтым з кожным годам толькі расце.

АЛЕНА ГУЛЬНІЦКАЯ ЎРАЧ-ЭНДАКРЫНОЛАГ ДЗІЦЯЧАЙ ПАЛІКЛІНІКІ №1 ГОРАДА ГРОДНА:
- У цяперашні час да 20% дзяцей маюць залішнюю масу цела, а каля 15% пакутуюць атлусценнем. Рэзка ўзрасла колькасць алергалагічных захворванняў і хвароб страўнікава-кішачнага тракта, у прыватнасці непераноснасць злакавых прадуктаў. У сувязі з гэтым з'явілася неабходнасць мець у паліклініцы спецыяліста-дыетолага, які будзе кансультаваць пацыентаў з рознай паталогіяй, уключаючы дарослых і сямейнае кансультаванне.

Дыетолаг будзе не толькі ацэньваць стан здароўя і даваць рэкамендацыі па ўнясенню карэктыў ў лад жыцця, але і складаць індывідуальную праграму харчавання. Гэта стане сур'ёзнай падмогай, як для дзяцей, якія пакутуюць лішняй вагой, так і для тых, у каго дыягнаставана алергія. Пры гэтым пацыенты на базе першай паліклінікі будуць атрымліваць комплекснае лячэнне. Акрамя кансультацыі дыетолага, дзяцей, якія маюць патрэбу ў лячэнні, будуць суправаджаць эндакрынолаг, гастраэнтэролаг, алерголаг і педыятр.

Па матэрыялах «Гродна Плюс»