Навіны

25 сакавіка 2020
Міжнародная акцыя "Гадзіна Зямлі" сёлета пройдзе 28 сакавіка з 20.30 да 21.30.

«Гадзіна Зямлі» - гэта не проста эканомія электрычнасці. Міжнародная акцыя, арганізаваная Сусветным фондам дзікай прыроды, перасьледуе куды больш глабальныя мэты: беражлівыя адносіны да прыроды, прыцягненне максімальна шырокай увагі сусветнай супольнасці да праблемы змянення клімату нашай планеты, заклік да канкрэтных дзеянняў для вырашэння экалагічных праблем.

Выключэнне падсвятлення на многіх аб'ектах 28 сакавіка ініцыююць і ў горадзе Гродна. Жыхары горада могуць далучыцца да акцыі, патушыўшы ў адведзеную гадзіну святло і адключыўшы электрапрыборы. Якія менавіта, кожны вольны вырашаць самастойна. Галоўнае, што такім чынам кожны зробіць свой унёсак у захаванне нашай планеты. На першы погляд здаецца, што гэта нязначны крок, але эфект у маштабе планеты адчувальны.

Ідэя адключэння святла на гадзіну з мэтай дэманстрацыі салідарнасці ў барацьбе за ахову навакольнага асяроддзя ўпершыню была рэалізавана ў 2007 годзе ў аўстралійскім Сіднэі. Ужо праз год геаграфія пашырылася: да акцыі далучыліся больш за 30 краін свету.

У Беларусі акцыя пройдзе ўжо ў 12-ы раз.