Навіны

15 кастрычніка 2020
Фотафакт: У Гродне ў Дзень маці працавала аддзяленне моладзевай пошты БРСМ

У Дзень маці вуліцы горада сталі яшчэ больш прыгожым. Ужо з раніцы мінакі спяшаліся з букетамі і сюрпрызамі, каб павіншаваць сваіх маці і бабуль з гэтым цудоўным святам і яшчэ раз падзякаваць ім за падтрымку, клопат і ласку. Зрабіць больш шчаслівым мам у гэты дзень прапанавалі і валанцёры Гродзенскай гарадской арганізацыі БРСМ.

У гонар свята на першым паверсе ГД «Нёман» працавала аддзяленне моладзевай пошты. Віншаванні і пажаданні сваім мамам вырашылі адправіць многія гараджане. Ім прапанавалі падпісаць паштоўкі і паштовыя канверты і апусціць іх у спецыяльную скрыню. Словы віншаванняў і ўдзячнасці ў гэты дзень паляцелі ў розныя куткі нашай краіны.

Па матэрыялах газеты "Гродзенская праўда"