Навіны

20 ліпеня 2018
1 жніўня пачынаецца прыём заявак на гарадскі конкурс лепшых песень аб Радзіме

Конкурс традыцыйна праводзіць Гродзенская гарадская арганізацыя Беларускага саюза жанчын. Пяты раз ён збярэ самых таленавітых салістаў абласнога цэнтра, якія выканаюць лірычныя кампазіцыі пра каханне да Радзімы і самаму галоўнаму ў свеце чалавеку – маці.

Але гэта на заключным гала-канцэрце, які звычайна праходзіць восенню. А пакуль арганізатары чакаюць аўдыё-, відэазапісы выступленняў па электроннай пошце dgp-1@mail.grodno.by. Таксама электронныя носьбіты можна прыносіць па адрасе: горад Гродна, вуліца Даватара, 23 (дзіцячая паліклініка №1, прыёмная). Тут жа неабходна пакінуць заяўку на ўдзел у конкурсе. Іх прыём працягнецца да 25 верасня.

Старшыня Гродзенскай гарадской арганізацыі БСЖ, загадчыца дзіцячай паліклінікай №1 Ірына Луканская запрашае да ўдзелу работнікаў арганізацый і прадпрыемстваў горада, студэнтаў, навучэнцаў, школьнікаў і ўсіх тых, хто захапляецца спевамі і жадае прызнацца ў любові да Радзімы і маці з вялікай сцэны.

Па матэрыялах "Гродзенская праўда"