Навіны

31 жніўня 2021
З 1 верасня гродзенскія школьнікі зноў змогуць карыстацца грамадскім транспартам бясплатна

Такое права замацавана ў Беларусі ўжо некалькі гадоў. У Гродне без аплаты можна перасоўвацца на аўтобусах і тралейбусах, на маршрутныя таксі гэтая норма не распаўсюджваецца.

Кантралёр мае права праверыць у школьніка даведку з установы адукацыі, у якой  вучыцца дзіця, таму аб наяўнасці дакумента варта паклапаціцца ўжо зараз і мець яго пры сабе пастаянна. Даведкі, якія даюць права на бясплатны праезд дзейнічаюць і падчас восеньскіх і зімовых вакацый, тэрмін іх дзеяння заканчваецца 30 чэрвеня.

На навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі, такіх як каледжы, прафесійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы, а таксама на студэнтаў ВНУ дадзеная льгота не распаўсюджваецца.

Па матэрыялах «Гродна Плюс»