З ростам горада, развіццём яго інфраструктуры становяцца актуальнымі пытанні добраўпарадкавання, стварэння камфортных умоў для жыцця і дзейнасці чалавека.


Арыгінальны ландшафтны дызайн, малыя архітэктурныя формы - крыніца эстэтычнага адпачынку і культуры гараджан. Не дзіўна, што афармленне дваровых тэрыторый і вуліц горада, тэрыторый прадпрыемстваў і арганізацый, участкаў школ і дзіцячых устаноў - адно з прыярытэтных накірункаў развіцця Гродна.

Стала добрай традыцыяй правядзенне штогадовага агляду-конкурсу паміж Ленінскім і Кастрычніцкім адміністрацыйнымі раёнамі і сярод прадпрыемстваў і арганізацый усіх формаў уласнасці на лепшае добраўпарадкаванне і кветкавае афармленне аб'ектаў агульнага карыстання.

Па інтэнсіўнасці ўводу жылля наш горад з'яўляецца адным з лідэраў у рэспубліцы. Таму вялікая ўвага надаецца пытанням забеспячэння жылых мікрараёнаў і кварталаў аб'ектамі сацыяльнага прызначэння, развіцця і рамонту транспартнай сеткі, а таксама комплекснага добраўпарадкавання і азелянення.

З кожным годам паляпшаецца знешняе аблічча гарадскога асяроддзя. Радуе, што Гродна актыўна забудоўваецца новымі мікрараёнамі, становіцца больш прывабным і прыгожым. І гэта дзякуючы ўсім гродзенцам.

Работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі правай набяражнай, якая прылягае да Старога маста праз раку Нёман, рэканструкцыі квартала жылой забудовы па вуліцах Подольнай і Подгорнай вядуцца прадпрыемствам «Інстытут Гроднаграмадзянпраект».


У снежні 2010 года пасля рэканструкцыі адкрыўся навучальна-грамадскі комплекс Беларускага інстытута правазнаўства на базе карпусоў былога тонкасуконнага камбіната.

Завершана добраўпарадкаванне галоўнага корпуса Гродзенскі дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, тэрыторыі, якая прылягае да Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра па вуліцы Маставой.

Шэраг скульптурных кампазіцый і малых архітэктурных формаў, якія ўпрыгожылі ў апошнія гады цэнтральную частку горада, папоўніла скульптура Пакрова Найсвяцейшай Багародзіцы (скульптар Панцялееў В.І.) на тэрыторыі Свята-Пакроўскага кафедральнага Сабора па вул. Ажэшка.

Вялікая ўвага надаецца ў горадзе азеляненню і кветкаваму афармленню. Прадпрыемствам «Гродназяленбуд» у летні перыяд выконваецца кветкавае афармленне плошчаў і вуліц горада з ужываннем элементаў вертыкальнага азелянення, стварэннем арыгінальных кветкавых кампазіцый.

Планамерна ажыццяўляецца праца па рэканструкцыі і добраўпарадкаванню ўстаноў аховы здароўя. Адкрылася аддзяленне аднаўленчага лячэння ў паліклініцы па вул. Транспартнай у Кастрычніцкім раёне горада. Вядзецца рэканструкцыя карпусоў і добраўпарадкаванне тэрыторыі Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы па бульвары Ленінскага камсамола.

Працягваецца праца па добраўпарадкаванні асноўных заездаў у горад, развіццю і рэканструкцыі вулічнай гарадской сеткі. Прадпрыемствы прамысловасці і будіндустрыі таксама ўносяць свой уклад у паляпшэнне эстэтычнага выгляду гарадскіх тэрыторый. Можна адзначыць узорнае добраўпарадкаванне тэрыторый такіх прамысловых гігантаў, як ААТ «Гродна Азот», «Гродна Хімвалакно», «Гродзенскі мясакамбінат», «Малочны Мір», «Беларуснафта».

Падведзены вынікі штогадовага конкурсу паміж раёнамі горада на лепшы аб'ект азелянення і добраўпарадкавання гарадскога асяроддзя. У 2010 годзе адзначаны азеляненне і добраўпарадкаванне тэрыторыі, якая прылягае да прадпрыемства «Інстытут «Гроднаграмадзян- праект» па вуліцы Дзяржынскага і будынку ААТ «Белаграпрамбанк» па вуліцы Савецкіх пагранічнікаў.

Версія для друку