Навіны

3 жніўня 2022
У суботу ў Гродне будзе працаваць медыцынскі гарадок

Гарадская паліклініка № 5 запрашае ўсіх жадаючых наведаць "Медыцынскі гарадок", які будзе праводзіцца 06.08.2022 у супермаркеце "Карона" (праспект Касманаўтаў, 81) з 11:00 да 13:00.

Кожны жадаючы зможа бясплатна атрымаць кансультацыі ўрачоў-спецыялістаў: неўролага, афтальмолага, кардыёлага, гінеколага, ВАПа, даведацца пра правільнае харчаванне і карысныя звычкі для Вашага здароўя, а таксама прайсці лабараторныя даследаванні і ЭКГ.