Навіны горада

9 жніўня 2018 Гродзенцы заваявалі 2 бронзавыя медалі на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы ў Берліне

Гродзенцы заваявалі 2 бронзавыя медалі на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы ў Берліне

На чэмпіянаце Беларусь прадстаўлялі 38 лёгкаатлетаў, з іх 15 – родам з гродзенскага рэгіёна.

Бронзавы медаль Чэмпіянату Еўропы ў Алены Дубіцкай. Спартсменка атрымала ўзнагароду за кіданне ядра. Яе вынік 18 метраў і 81 сантыметр. Алёна, дарэчы, родам з Воранаўскага раёна, і на малой радзіме за яе традыцыйна вельмі перажываюць і чакаюць перамог.

Яшчэ адзін медаліст – Віталь Жук, які стаў трэцім у дзесяцібор'і. Чэмпіён нарадзіўся ў Шчучынскім раёне. Спартсмен пабіў свой асабісты рэкорд, набраўшы 8290 ачкоў.

Таксама добры вынік паказаў гродненнец Павел Барэйша – ён заняў 4 месца ў кіданні молата, яго дасягненні на першынстве – 77 метраў і 2 сантыметра.

Па матэрыялах «Гродзенская праўда»