Навіны горада

9 жніўня 2018 Гродзенскія дэпутаты знаходзяцца з візітам у Польшчы

Група дэпутатаў Гродзенскага гарадскога Савета па запрашэнні польскіх калегаў знаходзіцца з візітам у Беластоку. Гэта першая такая сустрэча сярод дэпутатаў двух гарадоў. Сярод асноўных пытанняў - наладжванне супрацоўніцтва паміж двума радамі, а таксама сумесны ўдзел у трансгранічных малых праектах у сферы культуры.

Адна з тэм такога праекта Людвіг Лазар Заменгоф - стваральнік Эсперанта. Нарадзіўся ў Беластоку, жыў і працаваў у Гродна. Таксама абмеркавалі супрацоўніцтва з навукова - тэхнічным цэнтрам Беластока і магчымасць правядзення сумесных спартыўных спаборніцтваў паміж школьнікамі Гродна і Беластока.

Па матэрыялах «Гродна Плюс»