Навіны горада

4 кастрычніка 2018 Неплацельшчыкам за камунальныя паслугі стане лягчэй разлічыцца з даўгамі

Неплацельшчыкам за камунальныя паслугі стане лягчэй разлічыцца з даўгамі. У Гродна стартуе акцыя «Сустрэнем восень без даўгоў». Запазычанасць па камунальных паслугах да 3-х месяцаў маюць амаль 4300 неплацельшчыкаў, гэта 78 адсоткаў, якія маюць пратэрмінаваную запазычанасць. Сума запазычанасці па дадзенай катэгорыі – 150 тысяч рублёў. Нагадаем, калі доўгі час не ўносіць плату за камунальныя паслугі, памер налічаных штрафных адсоткаў можа нават перавысіць першапачатковую суму запазычанасці. Згодна з гэтай акцыі, плацельшчык з пратэрмінаванай запазычанасцю за камунальныя паслугі можа заключыць дагавор на рэструктурызацыю доўгу. Гэта так званая растэрміноўка. Яе можна заключыць на тэрмін ад 2 да 12 месяцаў. Цяпер ужо заключана 17 такіх дагавораў на агульную суму амаль 80 тысяч беларускіх рублёў.

АЛЕНА АРОЛ, ДЫРЭКТАР АДЗІНАГА ІНФАРМАЦЫЙНАГА РАЗЛІКОВА-ДАВЕДАЧНАГА ЦЭНТРА ГОРАДА ГРОДНА:
- Дагавор рэструктурызацыі можа быць заключаны з любым грамадзянінам. Адзінае, калі ён пражывае ў доме ЖБВК, там неабходна атрымаць згоду старшыні ЖБВК, таму што гэта грошы агульныя, насельніцтва, якое пражывае ў гэтым жа пад'ездзе. Але калі глядзець, хто прыходзіць на дагавор рэструктурызацыі, мы лічым, ім трэба ісці на дапамогу, таму што гэтая запазычанасць будзе спісаны, у асноўным гэта маламаёмасныя людзі.

Акрамя такой растэрміноўкі, чалавек можа звярнуцца за спісаннем пені. Пры ўмове поўнага пагашэння асноўнага доўгу. Для гэтага неабходна звярнуцца з дакументамі ў разлікова-касавы цэнтр па месцы жыхарства. Для вырашэння пытання спісання пені спатрэбяцца даведкі аб даходах і маёмасным становішчы даўжнікоў.

АНДРЭЙ ЖУК, ПЕРШЫ НАМЕСНІК СТАРШЫНІ ГРОДЗЕНСКАГА ГАРАДСКОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА:
- Калі мы спажываем жыллёва-камунальныя паслугі, некаторыя з нашых гараджан не заўсёды аплачваюць іх своечасова. Каб павысіць культуру плацежаздольнасці і тое разуменне, калі ты спажыў, павінен заплаціць, – асноўная мэта гэтай акцыі. Скарыстаўшыся гэтай магчымасцю, гараджане могуць палегчыць сваю сітуацыю з аплатай камунальных плацяжоў.

Па матэрыялах "Гродна Плюс"