Навіны горада

5 кастрычніка 2018 Акцыя «Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям!»

Кастрычнік – час традыцыйных сельскагаспадарчых кірмашоў. У рамках рэспубліканскай моладзевай акцыі «Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям» Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі аказвае дапамогу старэйшаму пакаленню ў дастаўцы гародніны, садавіны, саджанцаў падчас правядзення сезоннага кірмашу па праспекце Касманаўтаў у г.Гродна.

Акрамя гэтага прадоўжыцца работа па навядзенні парадку на прыдамавых участках ветэранаў і адзінокіх пажылых людзей.