Навіны горада

5 кастрычніка 2018 За здароўе ў любым узросце

Даведацца пра рэцэпт здароўя і даўгалецця дапаможа Гродзенская абласная арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа. 9 кастрычніка з 11 да 14 гадзін на пляцоўцы каля Моладзевага цэнтра валанцёры раскажуць, а галоўнае, пакажуць, як заставацца здаровым ў любым узросце і захаваць бадзёрасць духу.

Чырвоны Крыж правядзе майстар-класы па скандынаўскай хадзьбе і аздараўленчай гімнастыцы. Акрамя таго, любы жадаючы зможа атрымаць кансультацыю ў спецыяліста па прафілактыцы неінфекцыйных захворванняў.

Сюрпрызам для гараджан стане адкрыццё вулічнай выставы «Разам да здароўя!», дзе героямі сталі простыя жыхары Беларусі, якія вядуць здаровы і актыўны лад жыцця.

Па матэрыялах «Гродна Плюс»