Навіны горада

14 чэрвеня 2018 Участак вуліцы Пушкіна закрыюць для руху

У сувязі з рэканструкцыяй цепласеткі па вуліцы Пушкіна ў Гродна будуць унесены змены ў маршруты гарадскіх аўтобусаў.

З 0.30 16 чэрвеня да 5.00 17 чэрвеня – будзе часова забаронены рух транспартных сродкаў па вуліцы Пушкіна на ўчастку ад дома №42 да дома №43;

– зменяцца маршруты гарадскіх аўтобусаў:

№6 «Вуліца Рэпіна – гарадская клінічная бальніца №3» будзе курсіраваць у прамым кірунку: вул. Рэпіна – вул. Дзяржынскага (без зменаў), далей: вул. Астроўскага – вул. Максіма Горкага – БЛК і далей па сваім маршруце, назад у тым жа кірунку;

№8 «Вішнявец – вуліца Урублеўскага» будзе курсіраваць у прамым кірунку: Вішнявец – вул. Дзяржынскага (без зменаў), далей: вул. Астроўскага – вул. Максіма Горкага – вул. Курчатава і далей па сваім маршруце, назад у тым жа кірунку;

№20 «Вуліца Дамброўскага – заводаўпраўленьне ААТ «Гродна Азот» будзе курсіраваць у прамым кірунку: вул. Дамброўскага – БЛК (без зменаў), далей: вул. Максіма Горкага – вул. Астроўскага і далей па сваім маршруце, назад у тым жа кірунку;

№20Э «Вуліца Дамброўскага – рынак «Паўднёвы» будзе курсіраваць у прамым кірунку: вул. Дамброўскага – БЛК (без зменаў), далей: вул. Максіма Горкага – вул. Астроўскага і далей па сваім маршруце, назад у тым жа кірунку;

№36т «Вуліца Міндэнская – вуліца Урублеўскага» будзе курсіраваць у прамым кірунку: вул Міндэнская – вул. Дзяржынскага (без зменаў), далей: вул. Астроўскага – вул. Максіма Горкага – БЛК і далей па сваім маршруце, назад у тым жа кірунку.