Гродзенскі гарадскі Савет дэпутатаў з’яўляецца прадстаўнічым дзяржаўным органам мясцовага самакіравання на тэрыторыі горада Гродна.
Гродзенскі гарадскі Савет дэпутатаў ажыццяўляе свае паўнамоцтвы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законамі Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь», «Аб статусе дэпутата мясцовага Савета Рэспублікі Беларусь» і іншымі заканадаўчымі актамі, рэгламентам гарадскога Савета дэпутатаў.
Тэрмін паўнамоцтваў Савета дэпутатаў – 4 гады. Паўнамоцтвы Савета дэпутатаў захоўваюцца да адкрыцця I сесіі новага склікання.
Гродзенскі гарадскі Савет дэпутатаў у сваёй дзейнасці зыходзіць з зацікаўленняў грамадзянаў, якія жывуць на тэрыторыі горада і агульнадзяржаўных зацікаўленняў, прымае ўдзел у абмеркаванні пытанняў рэспубліканскага значэння, што закранаюць зацікаўленні горада і гараджанаў, уносіць па іх свае прапановы ў вышэйшыя органы.
Савет самастойна вызначае парадак сваёй дзейнасці, падсправаздачны грамадзянам, якія жывуць на тэрыторыі горада і адказны перад імі.
Савет ажыццяўляе сваю дзейнасць праз сесіі, прэзідыумы, камісіі, а таксама шляхам рэалізацыі дэпутатамі сваіх паўнамоцтваў у парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
|