Улада - Выканаўчая ўлада - Кіраўніцтва выканкама

 
Хмель Андрэй Валер'евіч

Старшыня Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта

 

ХМЕЛЬ
Андрэй Валер'евіч

Ажыццяўляе:
агульнае кіраўніцтва дзейнасцю Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта;
агульнае кіраўніцтва дзейнасцю арганізацый, маёмасць якіх знаходзіцца ва ўласнасці горада Гродна;
каардынацыю дзейнасці адміністрацый раёнаў г. Гродна;
каардынацыю работы ў г. Гродна па ахове грамадскага парадку і правоў грамадзян;
кіраўніцтва тэрытарыяльнай і грамадзянскай абаронай на тэрыторыі г. Гродна.

 
Савашэвіч Дзмітрый Валер'евіч

Першы намеснік старшыні гарвыканкама

 

САВАШЭВІЧ
Зміцер Валер'евіч

Курыруе пытанні:
жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
утрымання і рамонту жыллёвага фонду, вулічна-дарожнай сеткі;
добраўпарадкавання і азелянення горада;
рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;
работы прадпрыемстваў гарадской камунальнай уласнасці энерга-, газа-, цепла-, водазабеспячэння, каналізацыі;
збору, перапрацоўкі, утылізацыі другаснай сыравіны, бытавых адходаў (акрамя лому, адходаў чорных і каляровых металаў);
аўтамабільнага, унутранага воднага, чыгуначнага, гарадскога электрычнага, грамадзянскай авіяцыі і паветранага транспарту;
бяспекі руху;
транспартнай, перавозачнай, экспедыцыйнай дзейнасці, транспартнай лагістыкі;
развіцця сувязі і інфарматызацыі, схемы развіцця сетак;
дзейнасці юрыдычных асоб усіх форм уласнасці, індывідуальных прадпрымальнікаў, фізічных асоб у галіне транспарту, камунікацый, сувязі і інфарматызацыі;
работы з кіруючымі кадрамі дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, размешчаных на тэрыторыі г. Гродна, рэзервам такіх кадраў, яго якасным складам і эфектыўнасцю выкарыстання;
выканання Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004г. № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны».

 
Болтрык Андрэй Георгіевіч

Намеснік старшыні гарвыканкама

 

БАЛТРЫК
Андрэй Георгіевіч

Курыруе пытанні:
выканання параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця г. Гродна;
мадэрнізацыі эканомікі;
бюджэтна-падатковых, грашова-крэдытных, банкаўскага абслугоўвання;
маёмасных адносін (уключаючы кіраванне, распараджэнне маёмасцю, якая знаходзіцца ва ўласнасці г.Гродна);
работы прамысловага комплексу (за выключэннем паліўна-энергетычных пытанняў) г.Гродна, уключаючы пытанні энергаэфектыўнасці, якасці прадукцыі прамысловасці;
знешнеэканамічнай дзейнасці;
эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва);
прадпрымальніцтва, інвестыцыйнай палітыкі;
гандлю і паслуг насельніцтву, абароны правоў спажыўцоў;
страхавой дзейнасці, дзяржаўнага страхавання страхавых кампаній;
збору і перапрацоўкі лому чорных і каляровых металаў (акрамя другаснай сыравіны і бытавых адходаў);
дзяржаўнай рэгістрацыі, ліквідацыі (спынення дзейнасці) суб'ектаў гаспадарання, сферы падаткаабкладання;
сацыяльна-працоўнай сферы (аплаты працы, працоўных адносін, аховы працы, экспертызы ўмоў працы, занятасці насельніцтва);
рэкламнай дзейнасці ў горадзе Гродна;
выставачна-кірмашовай дзейнасці;
выканання Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007г. №3 «Эканомія і беражлівасць - галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы»;
выканання Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2010г. № 4 «Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь».

 
Куляша Зоя Вацлаваўна

Намеснік старшыні гарвыканкама

 

КУЛЕША
Зоя Вацлаваўна

Курыруе пытанні:
аховы здароўя, культуры, фізічнай культуры, спорту і турызму, агульнаадукацыйных школ, дзіцячых дашкольных устаноў;
правядзення культурна-масавых мерапрыемстваў у горадзе;
захавання помнікаў гісторыі і культуры;
маладзёжнай палітыкі;
узаемадзеяння з пазабюджэтнымі фондамі, грамадскімі арганізацыямі і аб'яднаннямі;
сацыяльна-працоўнай сферы (сямейнай палітыкі, сацыяльнага партнёрства, дзяржаўнай і сацыяльнай падтрымкі, пенсіённага забеспячэння, санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення);
супрацоўніцтва з рэлігійнымі арганізацыямі, палітычнымі партыямі і прафесійнымі саюзамі;
дзяржаўнай абароны дзяцей у нядобранадзейных сем'ях;
сувязей з гарадамі-пабрацімамі;
прафілактыкі і папярэджанні правапарушэнняў;
узаемадзеяння са сродкамі масавай інфармацыі;
правядзення выбараў, рэферэндумаў;
правядзення мітынгаў, дэманстрацый, шэсцяў.&

 
Мамачкін Віталь Віктаравіч

Кіраўнік спраў

 

Мамачкін
Віталь Віктаравіч

Курыруе пытанні:
удасканалення форм і метадаў дзейнасці апарата выканаўчага камітэта і адміністрацый раёнаў горада;
работы са зваротамі грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб;
справаводства і кантролю за выкананнем нарматыўна-прававых і распарадчых дакументаў;
рэжымна-сакрэтнай дзейнасці гарвыканкама;
падрыхтоўкі пасяджэнняў гарвыканкама;
захавання працоўнага заканадаўства, правіл унутранага працоўнага распарадку і працоўнай дысцыпліны ў гарвыканкаме;
матэрыяльна-тэхнічнага, транспартнага і гаспадарчага забеспячэння работы гарвыканкама;
утрымання і эксплуатацыі будынкаў гарвыканкама;
выканання Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 «Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату».