Герб горада Гродна

 
 

У блакітным полі барочнага шчыта, які мае залаты контур, алень святога Губерта з залатым крыжом паміж рогамі пераскоквае праз сярэбраную агароджу.


Афіцыйны геральдычны знак – герб горада Гродна ўключаны ў Дзяржаўны геральдычны рэгістр Рэспублікі Беларусь (раней – Гербавы матрыкул Рэспублікі Беларусь) пад № 3 ад 15 ліпеня 1994 года.

 

 

Сцяг горада Гродна

 
 

Сцяг горада Гродна ўяўляе сабою прамавугольнае палатно блакітнага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры асабовага боку якога размешчаны герб горада Гродна: у блакітным полі барачнага шчыта з акаймоўкай жоўтага колеру намаляваны алень святога Губерта з жоўтым крыжом паміж рогамі пераскоквае праз агароджу белага колеру.

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2006 г. № 455 «Пра ўстанову афіцыйных геральдычных знакаў адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Гродзенскай вобласці»