Уключэнне электрасірэны: што рабіць у выпадку падачы сігналу

Як паказала апошняя праверка працаздольнасці электрасірэны, шляхам іх уключэння, не ўсе грамадзяне ведаюць, як паводзіць сябе ў выпадку падачы сігналу. Таму МНС яшчэ раз нагадвае, што гук электрасірэн пазначае сігнал "Увага ўсім!". Пачуўшы такі сігнал, вы павінны ўключыць радыёпрыёмнік, радыёкропку ці тэлевізар на любы канал і не спяшацца іх выключаць пасля канчатка падачы сігналу, бо інфармацыя можа абнаўляцца і ўдакладняцца. Затым неабходна праслухаць інфармацыю пра становішча, якое склалася, і парадку дзеянняў і выконваць усе рэкамендацыі, прагучалыя ў эфіры. Не лішнім будзе перадаць інфармацыю суседзям, бо яны маглі яе не чуць. У выпадку неабходнасці аказаць дапамогу хворым, дзецям і састарэлым людзям. Пры гэтым галоўнае не панікаваць і перарываць любыя праявы панікі.

Калі сігнал застаў вас на працы, трэба перапыніць працоўны працэс. Калі ў гэты момант вы знаходзіліся на вуліцы - неабходна падысці да найблізкага вулічнага гучнагаварыцеля. Галоўнае, не палохацца гуку сірэн. І памятаеце, што гук сірэн - гэта не сігнал да хованкі, а заклік атрымаць неабходную ў экстрэмальнай сітуацыі інфармацыю.