У горадзе над Нёманам створаны спрыяльныя ўмовы для заняткаў фізічнай культурай і спортам. Да сістэматычны хзаняткаўфізічнай культурай і спортам у 2016 годзе прыцягнута 105 661 чалавек, што склала 28,9% ад агульнай колькасці насельніцтва г.Гродна.
Фізкультурна-аздараўленчай працай па месцыжыхарства ў г. Гродна займаюцца фізкультурна-аздараўленчы цэнтр «Алімпія» адміністрацыі Ленінскага раёна, цэнтр фізкультурна-аздараўленчай працы «Прынёманскі» адміністрацыі Кастрычніцкага раёна.
Аддзелам адукацыі, спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама і ДУ «Гродзенскі дзяржаўны фізкультурна-спартыўны клуб» у 2016 годзе праведзена 163 фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў, у якіх прынялі ўдзел 122 129 чалавек.
У распараджэнні жыхароў горада – ДУ «Гродзенскі цэнтр алімпійскага рэзерву па хакеі з шайбай», лёгкаатлетычны манеж, фізкультурна-аздараўленчы комплекс з аквапаркам, 2 стадыёны, 109 спартыўных залаў і 333 плоскасных пляцоўкі, 11 плавальных і 45 міні-басейнаў, 32 стралковыя ціры і 219 прыстасаваных памяшканняў для заняткаў спортам.
Дзеля ўцягнення жыхароў да сістэматычных заняткаў фізічнай культурай і спортам у 2016 годзе ў лесапарку «Пышкі» усталяваны тры вулічныятрэнажоры серыі «Сіліч» («жым ад грудзей», «скараход», «веславанне»), а таксама спецыялізаваная пляцоўка для заняткаў «стрытворкаўтам».
На базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу Гродзенскага цэнтра алімпійскага рэзерву па хакеі з шайбай абсталявана шматфункцыйна яспартыўная пляцоўка са штучным пакрыццём.
У 2017 годзеў першыню ў Рэспубліцы Беларусь у г. Гродна ўведзены ў эксплуатацыю футбольны манеж па прынцыпе паветраапорнай канструкцыі, размешчаны ва ўрочышчы «Пышкі».
Падрыхтоўку спартыўн агарэзерву ў горадзе ажыццяўляюць 18 навучальна-спартыўных устаноў, з якіх 15 спецыялізаваныя навучальна-спартыўныя установы і 3 дзіцяча-юнацкія спартыўныя школы.
У навучальна-спартыўных установах функцыянуе 42 аддзяленні (25 спецыялізаваныя) па 28 відах спорта, з іх алімпійскіх 27.
Навучальна-спартыўнымі ўстановамі падрыхтавана:
- 141 кандыдат у майстры спорту;
- 54 майстры спорту;
- 15 майстроў спорту міжнароднага класса Рэспублікі Беларусь.
Да ўзроўня II, III і юнацкіх разрадаў спартыўнае майстэрства павысілі 2800 навучэнцаў, да ўзроўня I разраду 263 спартсмена.
Падрыхтоўку спартсменаў высокага класса ажыццяўляе дзяржаўная ўстанова «Гродзенскі абласны комплексны цэнтр алімпійскага рэзерву».
У спіскавыя склады нацыянальных і зборных камандаў Рэспублікі Беларусь па відах спорта ўваходзяць 364 прадстаўніка г. Гродна.
|