Выставки

25 июля 2014Пленэр скульптараў па камені

Пленэр скульптараў па камені ў г.Гродна накіраваны на паляпшэнне архітэктурнай і эстэтычнай выразнасці гарадскога асяроддзя, наданне гораду самабытнасці і непаўторнасці.

Пленэр прызваны садзейнічаць інтэграцыі айчыннай скульптуры, абмену вопытам мастакоў-скульптараў, распаўсюджанню традыцыйных і новых скульптурных тэхналогій мастацкай апрацоўкі матэрыялу.

Зробленыя каменныя дэкаратыўныя скульптуры перадаюцца аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта і ўсталёўваюцца на тэрыторыі г.Гродна ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.

Спіс удзельнікаў пленэра:

Арцімовіч Іван Анатольевіч (г.Мінск)
Зантарыя Кацярына Вахтангаўна (г.Мінск)
Засімовіч Ігар Сяргеевіч (г.Мінск)
Мядзведзеў Арцём Віктаравіч (г.Мінск)
Панцялееў Уладзімір Іванавіч (г.Гродна)
Сарокін Аляксей Міхайлавіч (г.Мінск)