Выставки

19 ноября 2015Гродзенская выставачная зала запрашае на выставу Гродзенскага абласнога тэатра лялек «35 год: з лялькай па жыцці»

Адкрыццё выставы адбудзецца 20 лістапада а 16 гадзіне.

Адрас: вул.Ажэшкі, 38, тэл.72-07-42

На выставе прадстаўлены лялькі, касцюмы і эскізы, якія былі задзейнічаны ў спекталях тэатра ў апошнія пяць гадоў. Яны ўпрыгожвалі пастаноўкі і былі героямі такіх вядомых спектакляў як “Чырвоны каптурок”, “Вій.Страшная помста”, “Паляванне на зубра”, “Хлопчык-зорка”, “Царэўна-жаба”, “Прыгоды Бібігона”. Побач з імі экспанаты, якія памятаюць першыя тэатральныя пастаноўкі такія як “Трагедыя аб Макбет”, “Канёк-гарбунёк”, “Снежная каралева”, “Сіндбад-мараход”, “Балада пра белую вішню”, “Цудоўная дудка”.

У выставе таксама бярэ ўдзел фатограф Сяргей Курыла, ён прадставіць фотавыставу аб рэпетыцыях спектакляў “Вялікі змей” і “Візіт старой дамы''.

Выстава будзе працаваць да 6 снежня.

Мы будзем радыя бачыць Вас у ліку нашых гасцей!!!