Выставки

30 ноября 2018«Выставачная зала» запрашае
Выстава «Каляровыя крокі» – гэта самая поўная і аб’ёмная экспазіцыя па жанрах, тэматыцы і ўзросту ўдзельнікаў за апошнія 5 гадоў. Тут можна ўбачыць як творчыя работы вучняў, так і акадэмічны малюнак і жывапіс, работы тых, хто толькі пачынае свой шлях у асваеннні прафесійных навыкаў, і работы тых, хто ўжо асвоіў асновы выяўленчай граматы. Гэта выстава дае наведвальнікам магчымасць пазнаёміцца ў поўным аб’ёме з дзейнасцю, напрамкамі і ўзроўнем падрыхтоўкі навучэнцаў ДУА “Дзіцячая мастацкая школа мастацтваў г. Гродна”.

Выставачная зала, вул. Ажэшкі,38
тел. +375 (152) 72-07-42
e-mail:vystauka@tut.by