Стан сацыяльнай сферы любога рэгіёна з'яўляецца адным з асноўных фактараў, якія вызначаюць яго прывабнасць. Без адпаведнага развіцця гэтага кірунку немагчыма забеспячэнне эканамічнай стабільнасці і эканамічнага росту. Сацыяльная сфера г.Гродна характарызуецца даволі высокімі паказчыкамі развіцця і ўяўляе сабою сістэму розных галін і арганізацый, накіраваных на падтрымку і павышэнне ўзроўня жыцця людзей.
У першую чаргу да сацыяльнай сферы адносіцца сфера паслуг: адукацыя, культура, у тым ліку і фізічная, ахова здароўя, сацыяльнае забеспячэнне, моладзёжная палітыка.
У горадзе прымаюцца меры па развіццю ў вобласці жыллёвай палітыкі, адукацыі, аховы здароўя і жыццезабеспячэння грамадзян.
|