Праца, занятасць і сацыяльная абарона

Павышэнне эфектыўнасці сацыяльнай падтрымкі насельніцтва забяспечваецца ў тым ліку шляхам паляпшэння ўмоў пражывання грамадзян у стацыянарных установах сацыяльнага абслугоўвання: стварэнні дамоў-інтэрнатаў малой ёмістасці, дамоў-інтэрнатаў павышанай камфортнасці для аказання сацыяльных паслуг на платнай аснове. У горадзе Гродна дадзеныя накірункі паспяхова рэалізуюцца.

Пажылых гараджан у горадзе больш сямідзесяці тысяч.

З мэтай аказання кваліфікаванай медыцынскай і сацыяльна-бытавой дапамогі, задавальнення надзённых пытанняў і праблем адзінокіх ветэранаў вайны і працы адкрыты Дом ветэранаў. 

Трэці год на базе Гродзенскага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання пенсіянераў функцыяніруе Дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў. У ім забяспечваюцца ўмовы для пражывання жыхароў горада з ліку грамадзян, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту, інвалідаў I і II групы, якія страцілі поўную ці частковую здольнасць да самаабслугоўвання, якім патрэбныя дагляд, дапамога, бытавое і медыцынскае абслугоўванне.

Выкарыстоўваючы еўрапейскі вопыт, працуе ў Гродне другі у рэспубліцы гарадскі Дом начнога знаходжання асобаў без вызначанага месца жыхарства. Дом разлічаны на адначасовае пражыванне 50 чалавек. Дадзеная ўстанова таксама вырашае праблемы працаўладкавання і сацыяльнай адаптацыі людзей, якія патрапілі ў складаныя жыццёвыя сітуацыі.

У мінулым годзе ў эканоміцы горада створана больш за 9 тысяч новых працоўных месцаў, што спрыяе захаванню стабільнай сітуацыі на рынку працы Гродна.

За год упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарвыканкама на пастаянную работу ўладкавана 8402 чалавекі, у тым ліку 4488 беспрацоўных, 1091 беспрацоўны накіраваны на прафесійнае навучанне спецыяльнасцям, запатрабаваным на рынку працы, 111 беспрацоўным з фонду сацыяльнай абароны насельніцтва прадстаўлены субсідыі для арганізацыі індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасці.

У перыяд пошуку пастаяннай працы грамадзяне, якія звярнуліся за дапамогай у працаўладкаванні, мелі магчымасць працаваць часова. З ліку навучэнцаў і студэнтаў 2062 чалавекі былі ўладкаваны упраўленнем на часавую працу ў вольны ад вучобы час і ў перыяд летніх канікулаў.

Найболей запатрабаванымі на рынку працы горада застаюцца інжынеры, бухгалтары, выхавальнікі дзіцячых дашкольных устаноў, медыцынскія сёстры, кваліфікаваныя працоўныя гандлю, грамадскага харчавання, будаўніцтва, швейнай вытворчасці, вадзіцелі, слесары па наладцы і рамонту абсталявання.

Версія для друку