Структурныя падраздзяленні гарвыканкама - Аддзел арганізацыйна-кадравай працы

 

Аддзел арганізацыйна-кадравай работы з’яўляецца структурным падраздзяленнем Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта, у сваёй дзейнасці падпарадкоўваецца старшыні Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта, ажыццяўляе арганізацыйна-метадычнае і кадравае забеспячэнне дзейнасці гарвыканкама.

 
Асноўныя задачы:
- арганізацыйнае забеспячэнне выканаўчай і распарадчай дзейнасці гарадскога выканаўчага камітэта, яго упраўленняў і аддзелаў, адміністрацый Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў г. Гродна;
- правядзенне дзяржаўнай кадравай палітыкі, накіраванай на камплектаванне гарадскога выканаўчага камітэта і мясцовых адміністрацый, падначаленых гарвыканкаму прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый высокапрафесійнымі кіраўнікамі і спецыялістамі;
- развіццё і ўмацаванне арганізацыйных і інфармацыйных сувязяў гарвыканкама, гарадскога Савета дэпутатаў з Гродзенскім абласным выканаўчым камітэтам.

Аддзел рыхтуе дакументы на ўзгадненне, назначэнне і вызваленне кіруючых кадраў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў горада ўсіх узроўняў; афармляе дакументы па заахвочванні і ўзнагароджанні фізічных і юрыдычных асоб, рыхтуе па іх праекты рашэнняў і распараджэнняў Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта.
 

230023, г. Гродна, пл.Леніна, 2/1.
E-mail: kadry@gorod.grodno.by
Час працы з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00.
Выхадныя дні: субота, нядзеля.

 
Начальнік аддзела   каб. № 309 62 60 61
Асабісты прыём: чацвер з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 15.00    
Намеснік начальніка аддзела   каб. № 103 62 60 62
Галоўны спецыяліст аддзела   каб. № 114 62 60 63 
Галоўны спецыяліст аддзела   каб. № 114 62 60 64
Галоўны спецыяліст аддзела   каб. № 116 62 60 65
 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ

І. Працэдура ўзгаднення, назначэння на кіруючыя пасады
II. Парадак прадстаўлення да ўзнагароджання