Навіны

20 ліпеня 2018
Прыбаўленне на «бацькоўскай» вуліцы: у Гродна з'явіцца яшчэ адзін катэдж для прыёмнай сям'і
Трэці на вуліцы Валковіча катэдж для прыёмнай сям'і будаўнікі плануюць здаць да канца жніўня.

Пра гэта на планёрцы ў гарвыканкаме распавёў начальнік гарадскога аддзела адукацыі Андрэй Сtманчык. Цяпер працягваюцца будаўнічыя працы, якія выконвае УГП “Трэст “Гроднагарбуд”. Пасля таго як будаўнікі пакінуць пляцоўку, пачнуць закупляць мэблю.

Гэты катэдж стане трэцім на так званай «бацькоўскай» вуліцы і шостым у горадзе. Дамы сямейнага тыпу ёсць у Фабрычным і Пагаранах. У планах уладаў — узводзіць па падобным дому год.

Па матэрыялах «Вячэрні Гродна»