АБ ГРОДНА
Гродна – непаўторны горад.
Гродна – цэнтр Гродзенскай вобласці і адзін з найстарэйшых гарадоў Беларусі. Сёння Гродна – гэта сучасны горад, буйны адміністрацыйны, прамысловы, навуковы і культурны цэнтр рэспублікі.
Праз Гродна прайшлі шматлікія разбуральныя войны. Але, нягледзячы на няўмольны час і войны, менавіта тут, як ні ў якім іншым горадзе Беларусі, захавалася ўнікальная архітэктурна-гістарычная спадчына.
Гродна – адзіны горад у Беларусі, дзе на тэрыторыі гістарычнага цэнтра, які займае плошчу больш за 300 га, захавалі помнікі старажытнарускага дойлідства, готыкі, рэнесансу, барока, класіцызму і іншых мастацкіх напрамкаў. Гродна па праву называюць горадам-музеем пад адкрытым небам.
У культурнай спадчыне Гродна вядучую ролю адыгрываюць архітэктурныя ансамблі. Гродна – адзіны горад у Беларусі, у якім захаваліся два замкі – рэзідэнцыі князёў і каралёў часоў Гродзенскага княства, Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Больш чым 300-гадовы замкавы ўязны мост – адзін з самых старажытных у Беларусі. Зараз актыўна праводзяцца работы па аб’екце “Рэстаўрацыя і прыстасаванне пад гісторыка-археалагічны музей комплексу Старога замка”. Хутка ўнікальны помнік атрымае другое жыццё.
На суседнім ад замкаў плато знаходзіцца Барыса-Глебская (Каложская) царква, якая лічыцца вяршыняй развіцця гродзенскай школы дойлідства ХІІ стагоддзя. Гэта галоўная славутасць горада, яго візітная картка; адзін з найстарэйшых храмаў Беларусі. Два гады таму былі праведзены работы па капітальным рамонце царквы, якая стаіць у чаргу на ўключэнне ў спіс ЮНЕСКА.
Самым галоўным упрыгожваннем цэнтральнай плошчы горада быў і застаецца былы езуіцкі, фарны, сёння – Кафедральны касцёл, сапраўдны шэдэўр мастацтва барока. На вежы касцёла – адзін з самых старажытных ва Усходняй Еўропе дзеючых гадзіннікаў. Да касцёла прымыкаюць будынкі былога езуіцкага калегіўма і былой езуіцкай аптэкі (1709) – самай старажытнай у Беларусі; сёння – аптэка-музей.
Яшчэ ў Гродне захаваліся адзіная дзеючая кірха ў рэспубліцы, унікальная сінагога, будынак першай у Беларусі вышэйшай медыцынскай навучальнай установы, найстарэйшы ў Беларусі дзеючы кінатэатр і мноства іншых помнікаў.
Гістарычны цэнтр валодае дзіўнай магчымасцю заваражыць, назаўсёды злучыць з горадам над Нёманам. Гродна прыцягвае прыезджых сваім абліччам і дзіўным спакоем. Брукаваныя камянём вузкія вулачкі са старадаўнімі помнікамі архітэктуры з’яўляюцца здабыткам старажытнага Гродна: пешаходная Савецкая вуліца з крамамі і невялікімі кафэ, пад шатамі каштанаў – вуліца Ажэшкі з утульным домам-музеем паэткі, будынак драматычнага тэатра, які пакарае незвычайнай архітэктурай…
Незгладжальнае ўражанне ствараюць “разыначкі” – Швейцарская даліна і парк імя Ж.-Э. Жылібера. У другой палове 18 стагоддзя вядомым вучоным Жанам-Эмануэлем Жыліберам на гэтым месцы быў створаны ўнікальны батанічны сад, які стаў сапраўдным упрыгожваннем Гродна. Ішлі гады, адна эпоха змяняла іншую. Сёння парк Жылібера – адно з тых месцаў, куды ідзе чалавек, каб на імгненне адысці ад мітусні, сабрацца з думкамі ды і проста адпачыць. Дзякуючы працы і намаганням гарадзенцаў, яму падаравана другое жыццё. Жыхары і госці любуюцца яго прыгажосцю і непаўторнасцю.
Благаславёны людзі на гарадзенскай зямлі. У розныя гады тут жылі і тварылі таленавітыя дзяржаўныя дзеячы і навукоўцы, пісьменнікі і паэты, мастакі і артысты. Выбітны палітык і палкаводзец Давыд Гарадзенскі, стваральнік мовы эсперанта Людвік Заменгоф, жывапісец і графік, тэатральны мастак Леў Бакст, літаратары Максім Багдановіч і Эліза Ажэшка і многія-многія знакамітыя землякі набылі славу любімаму гораду. І сёння багаты талентамі горад над Нёманам.
У нашым горадзе знаходзяцца гісторыка-археалагічны музей, адзіны ў краіне музей гісторыі рэлігіі, аптэка-музей, дамы-музеі М. Багдановіча і Э. Ожэшкі, выставачная зала, мастацкія галерэі, самы стары заапарк у краіне, драматычны і лялечны тэатры, філармонія і іншыя ўстановы культуры.
Мужныя людзі на гарадзенскай зямлі. Ва ўсе часы адважна і стойка яны страмвалі напад ворага. Жорсткай і разбуральнай была Вялікая Айчынная вайна. Гродна гераічна выстаяў у яе разбуральным полыме. Узведзеныя помнікі і абеліскі навечна захоўваюць Памяць пра адважных патрыётах, якія загінулі за вызваленне горада.
Захоўваючы ўсё, што створана рукамі нашых папярэднікаў, працуючы, ідучы ў нагу з сучаснай цывілізацыяй, мы ўпэўнена глядзім у будучыню.
Мы не баімся высокіх слоў, прызнаючыся ў любові роднаму гораду, абяцаючы зрабіць яго яшчэ больш утульным, квітнеючым, духоўна багатым.
Версія для друку