Навіны

23 лютага 2017
У Гродне ўсклалі вянкі і кветкі да Вечнага агню

Удзельнікі ўрачыстай цырымоніі ўшанавалі хвілінай маўчання памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Затым парадным строем прайшлі воіны Гродзенскага гарнізона.

– Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь – гэта не толькі вайсковы свята, гэта свята ўсяго беларускага народа, – адзначыў старшыня аблвыканкама Уладзімір Краўцоў. – Абараняць сваю Радзіму – гэта стан душы, і любоў да роднай зямлі закладваецца з дзяцінства. Мы і сёння павінны выхоўваць у людзей, і перш за ўсё ў моладзі, пачуццё патрыятызму – у сям'і, школе, вну, працоўным калектыве. Разам, супольна, заўсёды прасцей і больш эфектыўна вырашаць і працоўныя і ратныя задачы. Хачу пажадаць ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, воінам Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, усім жыхарам Гарадзеншчыны здароўя, поспехаў, дабрабыту і чыстага мірнага неба над галавой.