Навіны

14 верасня 2011
Скажы ТАК здароваму ладу жыцця!

Пад такім дэвізам 22 верасня ў нашым горадзе, як і ва ўсёй Беларусі, пройдзе акцыя "Дзень без аўтамабіля".

Мэта акцыі - прыцягнуць увагу гараджан да рашэння экалагічных праблем, звязаных з забруджваннем паветра адпрацаванымі газамі аўтатранспарту, а таксама арыентаваць кожнага на неабходнасць рухомага ладу жыцця. 22 верасня пройдуць спаборніцтвы веласіпедыстаў і марафонцаў. Аматараў спартыўнай хадзьбы, любіцеляў прагуляцца і падыхаць свежым паветрам чакаюць зялёныя масівы нашага горада.

Будзе арганізавана ўборка дваровых тэрыторый ад пакінутых старых транспартных сродкаў.

У дзень правядзення штогадовай Міжнароднай акцыі "Дзень без аўтамабіля" прадпрыемства "Гродзенскае тралейбуснае ўпраўленне" павялічыць на адну адзінку колькасць падзвіжнога саставу на кожным з наступных тралейбусных маршрутаў:
№1 "Фолюш-Азот"
№2 "Азот - КСМ"
№3 "Азот - Фарты"
№4 "Фолюш - Азот"
№8 "Хімвалакно - КСМ"
№9 "Хімвалакно - завод "БЕЛТАПАЗ"
№10 "Фолюш - Дзевятоўка"
№11 "Азот - Дзевятоўка"
№11в "Дзевятоўка- вул.Маладзёжная"
№12 "Хімвалакно - Дзевятоўка"

- ААТ "Аўтобусны парк г.Гродна" арганізуе выхад на лінію аўтобусаў асоба вялікай ёмістасці - МАЗ 105, МАЗ 107 - на найболей запатрабаваныя аўтобусныя маршруты:
№1 "Вішнявец - Механічны завод"
№2 "Дзевятоўка-5 - Вішнявец"
№3 "Фолюш - чыгуначны вакзал"
№6 "вул.Рэпіна - Гродназяленгас"
№8 "Вішнявец - вул.Урублеўскага"
№15 "вул.Урублеўскага- вул.Карскага"
№16 "Вішнявец - Белыя Росы"
№20 "вул.Дамброўскага - Азот"
№21 "вул.Маладзёжная - п.Паўднёвы"
№24 "Дзевятоўка-5 - гарадская бальніца №3”
№43 "вул.Маладзёжная - будаўнічы ліцэй".

Грамадзянам будзе прадстаўлена права бясплатнага праезду ў гарадскім грамадскім транспарце пры прад'яўленні вадзіцельскага пасведчання.