
На пасяджэнні разгледжаны шэраг арганізацыйных пытанняў.
Старшынёй Гродзенскай гарадской выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў у Гродзенскі гарадскі Савет дэпутатаў дваццаць восьмага склікання абраны Шут Віталь Барысавіч.
Намеснікам старшыні Гродзенскай гарадской выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў у Гродзенскі гарадскі Савет дэпутатаў дваццаць восьмага склікання абраны Краўчук Алег Іванавіч.
Сакратаром Гродзенскай гарадской выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў у Гродзенскі гарадскі Савет дэпутатаў дваццаць восьмага склікання абраная Астроўская Іна Вячаславаўна.
Зацверджаны наступны графік работы Гродзенскай гарадской выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў у Гродзенскі гарадскі Савет дэпутатаў дваццаць восьмага склікання:
У працоўныя дні з 10.00 да 19.00 гадзін (перапынак - з 14.00 да 15.00 гадзін). У суботу з 10.00 да 14.00 гадзін.
Месца знаходжання Гродзенскай гарадской выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання - галоўны корпус ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы»: г. Гродна, вул. Ажэшка, 22, кабінет 116а, тэлефон 744378.