Навіны

6 снежня 2017
Аб навядзенні і падтрыманні належнага парадку ў горадзе Гродна

У мэтах навядзення і падтрымання належнага санітарнага стану тэрыторыі горада Гродна, у тым ліку замацаваных за арганізацыямі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі і фізічнымі асобамі для выканання работ па санітарнай ачыстцы і ўборцы такіх тэрыторый рашэннем Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта штотыдзень па пятніцах арганізоўваецца адзіны санітарны дзень «Дзень чысціні і парадку горада».

 

У адзіны санітарны дзень рэкамендуецца праводзіць мерапрыемствы па санітарнай ачыстцы і ўборцы тэрыторыі з улікам сезонных асаблівасцяў.

 

Паважаныя гараджане! Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт запрашае вас прыняць актыўны ўдзел у адзіных санітарных днях, тым самым унёсшы свой уклад у навядзенне парадку ў любімым Гродна.