Навіны

11 студзеня 2018
У Гродне адбылася 20-я юбілейная цырымонія ўручэння прэміі імя Аляксандра Дубко

У вялікай зале Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра няма свабодных месцаў. Звычайна цырымонія ўручэння прэміі імя Дубко праходзіць у малой зале, але на гэты раз мерапрыемства асабліва ўрачыстае. На юбілейную, дваццатую па ліку цырымонію сабралася, можна сказаць, уся элітная моладзь Гродзенскай вобласці. У зале не толькі тыя, хто дасягнуў высокіх вынікаў у 2017 годзе, але і тыя, хто стаў уладальнікам прэміі імя Дубко ў мінулыя гады.

 

Аляксандр Сонгин, начальнік упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Сёння будзе ўзнагароджана 39 чалавек. З іх 20 - гэта школьнікі, 1- - навучэнцы сузов і ПТВ і 9 гэта студэнты аграрнага, медыцынскага і універсітэта Янкі Купалы. За ўсе гады, уключаючы гэты год 633 чалавекі атрымалі гэтую прэмію. Намінанты на ўзнагароду прайшлі сур'ёзны адбор. Тое, што прэміяй імя Героя Беларусі і Героя Сацыялістычнай Працы Аляксандра Дубко ўзнагароджваюцца сапраўды годныя рабята- сумневаў няма.

 

Ілля Сырыцкий, стыпендыят прэміі імя Аляксандра Дубко (2018 г.) Я займаюся ў Шчучынскім Палацы творчасці дзяцей і моладзі тайскім боксам, кікбоксінгам, змяшанымі адзінаборствамі. На дадзены момант з'яўляюся чэмпіёнам свету сярод юніёраў, стаў у 2017 годзе ў Тайландзе, таксама з'яўляюся майстрам спорту Рэспублікі Беларусь. А вось Дзмітрый Мікулка стыпендыятам прэміі Аляксандра Дубко стаў яшчэ ў 2001 годзе. Будучы школьнікам, ён сур'ёзна захапіўся геаграфіяй і прысвяціў ёй не адзін год. І ў гэтым, прызнаецца Дзмітрый, немалая заслуга таго, што быў адным з тых, каго пабачылі, адзначылі, ўзнагародзілі.

 

Дзмітрый Мікулка, стыпендыят прэміі імя Аляксандра Дубко (2001 г.) Гэта потым паслужыла штуршком во первых далей развівацца ў гэтым рэчышчы. Я без экзаменаў паступіў у БДУ, скончыў там магістратуру, атрымаў другую вышэйшую адукацыю. Займаю пасаду намесніка дырэктара студэнцкага гарадка Белдзяржуніверсітэта і вядома тыя ўзнагароды былі штуршком да таго, каб працягваць да чаго то імкнуцца.

 

На 20-ю юбілейную цырымонію былі запрошаныя ўсе без выключэння лаўрэаты мінулых гадоў. А гэта каля шасцісот чалавек. Каля сотні з іх з розных куткоў нашай краіны прыехалі ў Гродна, каб прыняць удзел ва ўрачыстай цырымоніі і атрымалі памятны падарунак - кнігу, выпушчаную да юбілейнай даты. Атрымаўся своеасаблівы банк даных залатога фонду кадраў, падрыхтаваных у Гродзенскай вобласці.

 

Віктар Лісковіч, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Мы напярэдадні юбілею здалёк двухтомнік лаўрэатаў прэміі імя Аляксандра Іосіфавіча Дубко. І прааналізавалі лёс тых людзей, якія атрымалі гэтую прэмію. Гэта дзеці, якіх мы па праву заўважылі, ацанілі іх і яны сталі годнымі грамадзянамі нашай краіны.

 

Па матэрыялах ТВРК "Гродна Плюс"