Навіны

30 лістапада 2011
Жыве Памяць

Сёння на тэрыторыі гарадскіх могілак "Аульс" прайшла ўрачыстая цырымонія перапахавання астанкаў воінаў, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.


Аб тым, колькі людзей загінула ў засценках фашысцкіх лагераў на тэрыторыі Гродна, няма дакладных звестак. Аднак дагэтуль пошукавыя атрады знаходзяць астанкі салдат, загінуўшых на палях бітваў.

119 астанкаў чырвонаармейцаў былі знойдзены падчас пошукавых работ у мікрараёне "Фолюш" (118 - астанкі загінуўшых у шталазе №324, астанкі аднаго воіна знайдзены падчас раскопак недалёка ад дома №127 па вул.Суворава).

Пакуль атрымалася расшыфраваць імёны толькі двух чырвонаармейцаў: Каркадзінава Мікалая Андрыянавіча і Балахонава Рыгора Іванавіча. Але работа па ўстаноўцы імёнаў загінуўшых будзе працягнута.

На ўрачыстай цырымоніі перапахавання прысутнічалі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўнікі мясцовай улады і грамадскасці, вайскоўцы, моладзь.


З Пермскай вобласці прыехалі Людміла Рыгораўна і Святлана Уладзіміраўна Сабяніны - дачка і ўнучка Балахонава Рыгора Іванавіча. Словы шчырай удзячнасці выказалі яны за тое, што змогуць зараз прыехаць на магілу роднага чалавека, якога да нядаўняга часу лічылі без весткі прапаўшымі.

Усяго ў брацкай магіле на гарадскіх могілках "Аульс" (з улікам дадзенага перапахавання) пахавана 1452 вайскоўцы, з іх вядомых – 516 чалавек. (16 чалавек – вядомыя па знойдзеных і прачытаных медальёнах, 500 – вядомыя па даных спісу імёнаў загінуўшых у шталазе №324 і адноўленых Цэнтральным архівам Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі), невядомых – 936 чалавек.