Навіны

21 верасня 2018
У дзень без аўтамабіля кіроўцы змогуць ездзіць у грамадскім транспарце бясплатна

У Дзень без аўтамабіля, 22 верасня, кіроўцам дазволілі бясплатна ездзіць у грамадскім транспарце.

Для гэтага пры сабе трэба мець вадзіцельскае пасведчанне і тэхпашпарт. Аўтобусы і тралейбусы будуць курсіраваць у рэжыме выхаднога дня — ніякіх змяненняў у раскладзе не плануецца, распавялі ў ААТ «Аўтобусны парк горада Гродна».

Акрамя таго, у гэты дзень работнікі Гродзенскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя традыцыйна пасадзяць алею ў мікрараёне Фолюш паблізу Ласасянкі. Праводзіць замеры стану паветра ў гэтым годзе не плануюць.

Нагадаем, два гады таму спецыялісты правялі незвычайны эксперымент на вуліцы Кірава. Спачатку ўзялі пробы паветра і з дапамогай спецыяльных прыбораў вымералі ўзровень шуму ў гадзіну-пік. На наступны дзень аналагічныя пробы і замеры рабіліся «без удзелу» аўтамабіляў. Для гэтага на гадзіну вуліцу Кірава ў раёне турмы зачынілі для руху ўсіх відаў транспарту, акрамя аўтобусаў і тралейбусаў. Эксперымент паказаў, што канцэнтрацыя шкодных рэчываў ад транспарту паменшылася на 47 %.

У гэты дзень мы рэкамендуем ўсім кіроўцам перасесці з асабістых аўто і перасоўвацца экалагічна чыстым спосабам, напрыклад, на грамадскім транспарце або веласіпедзе, — распавяла начальнік аддзела кантролю за аховай атмасфернага паветра і водных рэсурсаў Гродзенскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Наталля Гульніцкая.

Па матэрыялах «Вячэрні Гродна»