Навіны

25 верасня 2018
У Градна ўрачыста адкрылася абласная дэкада «Залаты ўзрост»

Мы стараемся надаць увагу як мага большай колькасці ветэранаў, даць ім магчымасць пагутарыць адзін з адным. Фармат дэкады дазваляе зрабіць шмат добрых спраў. Для людзей «залатога ўзросту» падрыхтавана шырокая культурная праграма, – падкрэсліў старшыня Гродзенскага абласнога савета ветэранаў Іван Тустаў.

Сёння ў вобласці больш за 300 000 людзей пенсіённагаа ўзросту. Большасць з іх актыўныя і дзейныя людзі. Пра гэта сведчыць мноства творчых калектываў, у якія аб'яднаны пажылыя людзі, вялікая колькасць пенсіянераў, якія працуюць.

Я наведваю ўсе мерапрыемствы, якія прапануе савет ветэранаў. Вельмі выдатна, што ён мабілізуе і аб'ядноўвае людзей «залатога ўзросту». У нас ёсць магчымасць самавыявіцца і знайсці падтрымку, а галоўнае – дапамагаць іншым, – расказала Данута Макей, ветэран педагагічнай працы.

Праходзіць дэкада ужо ў 8-ы раз. Для ветэранаў арганізуюць паходы ў кіно, тэатр, танцы, «гарачыя лініі» са спецыялістамі розных сфер. Пажылым дапамагаюць падрыхтавацца да зімы, асаблівую ўвагу надаюць адзінокім людзям.

Па матэрыялах «Гродзенская праўда»