Навіны

23 кастрычніка 2018
Музей Дружбы народаў сярэдняй школы №8 горада Гродна папоўніўся экспазіцыяй яўрэйскай культуры

Гісторыка-краязнаўчы музей Дружбы народаў сярэдняй школы №8 горада Гродна папоўніўся экспазіцыяй пад назвай «Яўрэі». Цяпер тут прадстаўлены прадметы, якія распавядаюць пра культуру сямі народаў: рускага, беларускага, украінскага, літоўскага, французскага, нямецкага і яўрэйскага. Дарэчы, адкрыццё апошняй экспазіцыі стала магчыма дзякуючы падтрымцы Гродзенскага яўрэйскага абшчыннага дома «Менора».

ТАЦЦЯНА ЛОЙША, КІРАЎНІК МУЗЕЯ ДРУЖБЫ НАРОДАЎ СЯРЭДНЯЙ ШКОЛЫ №8 ГОРАДА ГРОДНА:
-Сярод каштоўных экспанатаў – гэта скрутак торы, стос, ханукальная мінора, талерка на песах, гэта тыя важныя атрыбуты, якія патрэбныя ў паўсядзённым яўрэйскай жыцця. Падчас адкрыцця 5 чэрвеня 2016 года было 5-7 яўрэйскіх экспанатаў, сёння гэта больш за дваццаць, што дало магчымасць адкрыць новую экспазіцыю – яўрэйскую.

Рукапісны пергаментны скрутак з тэкстам Пяцікніжжа Майсеева, лямпа, якая стаяла некалі ў іерусалімскім храме, яўрэйскі галаўны ўбор і іншыя унікальныя экспанаты, якія распавядаюць пра культуру, рэлігію, гісторыю ўярэяў ужо занялі свае ганаровыя месцы ў музеі Дружбы народаў. На чарзе адкрыццё новай экспазіцыі. На гэты раз яна будзе прысвечана традыцыям і культуры Польшчы.

Па матэрыялах «Гродна Плюс»