Навіны

15 студзеня 2019
«Мы – разам»

Па ініцыятыве бюро Гродзенскага гарадскога камітэта Кампартыі Беларусі з 5 па 14 снежня 2018 года была праведзена акцыя «Мы - разам», у ходзе якой члены бюро гаркама наведалі 17 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, былых непаўналетніх вязняў канцлагераў, ветэранаў Камуністычнай партыі і ўручылі ім Навагоднія падарункі. Сярод удзельнікаў акцыі - 6 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

Такія акцыі дораць радасць сустрэчы, зносін і глыбокай павагі да гістарычнага мінулага нашай краіны. Акцыя «Мы – разам» праводзіцца ўжо трэці год.